На трасе М1 (Брэст — Мінск — мяжа РФ) сутыкнуліся грузавік і Mercedes-Benz, паведамілі ў ДАІ.
Аварыя адбылася 10 студзеня каля 6.50. Расіянін ехаў па М1. На 80-м кіламетры трасы ён заснуў за рулём, і легкавік урэзаўся ў грузавік Volvo пад кіраваннем 37-гадовага жыхара горада Бяроза.
Медыкі, якія прыбылі на месца, забралі расіяніна ў бальніцу.