Сілавікі затрымалі разьбяра па дрэве, народнага майстра Беларусі Юрыя Камандзірчыка, паведамляе «Позірк» са спасылкай на крыніцы.
Майстар з’язджаў за мяжу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пенсію. Паводле звестак выдання, сілавікі прыйшлі да яго дадому, на якой падставе яго затрымалі — не паведамляецца.
Юрыю Камандзірчыку 62 гады. Ён жыве ў Мядзелі. Больш за дзесяцігоддзе ўваходзіць у склад Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь. Камандзірчык — адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах.