Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  2. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  3. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  4. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  9. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  10. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  11. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  12. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  13. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
Читать по-русски


У верасні мінулага года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра забарону абменьваць беларускія пашпарты ў амбасадах і консульствах за мяжой. Цяпер чытачам «Люстэрка», у якіх ужо скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, пачалі прыходзіць лісты з аддзелаў грамадзянства і міграцыі (АГіМ) МУС. У іх паведамляецца пра пагрозу штрафу ў выпадку, калі чалавек своечасова не атрымае новы дакумент. Расказваем, што адбываецца.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Пра лісты з АГіМ паведамілі два чытачы «Люстэрка», якія жывуць за мяжой. Яны атрымалі іх на адрасы прапіскі: адзін — у Мінску, другі — у раённым цэнтры.

«У адпаведнасці з ч. 3 арт. 24.33 Кодэкса пра адміністрацыйныя правапарушэнні Рэспублікі Беларусь, пражыванне без дакументаў, якія сведчаць асобу, альбо па несапраўдных дакументах, якія сведчаць асобу, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь», — гаворыцца ў лісце. Чатыры базавыя велічыні цяпер — гэта 160 рублёў.

Адрасатаў лістоў просяць звярнуцца ў адпаведны орган па месцы рэгістрацыі, каб абмяняць пратэрмінаваны пашпарт.

Пример письма из ОГиМ, в котором сообщается о возможности штрафа за наличие истекшего паспорта. Фото: читатель "Зеркала"
Прыклад ліста з АГіМ, у якім паведамляецца пра магчымасць штрафу за наяўнасць пратэрмінаванага пашпарта. Фота чытача «Люстэрка»

«Ды не выставяць, не выставяць. Не перажывайце»

Пад выглядам чалавека, які атрымаў такі ліст, журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў у два мінскія аддзелы міграцыі — і спытаў, як пазбегнуць штрафу, калі жывеш за мяжой. Адказы атрымаліся супярэчлівыя.

Так, у АГіМ Маскоўскага РАУС сталіцы паведамілі, што лісты — гэта проста паведамленні пра адказнасць, а штрафаваць людзей у найбліжэйшыя месяцы ніхто не збіраецца. Акрамя таго, супрацоўнік аддзела міграцыі сцвярджаў, што амбасады дагэтуль падаўжаюць пратэрмінаваныя пашпарты на два гады (хоць указ Лукашэнкі такую магчымасць таксама забараніў).

— Пра пагрозу штрафу пакуль гаворкі не ідзе. Мы вас апавясцілі, што прадугледжаная адказнасць за пратэрмінаваны пашпарт, — сказалі ў АГіМ. — Звярніцеся ў беларускую амбасаду або консульства ў вашай краіне пражывання. Яны ўсё яшчэ могуць падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта на два гады. Другі варыянт — атрымаць пасведчанне на вяртанне, па ім можна перасякаць мяжу з пратэрмінаваным пашпартам: прыехаць у Беларусь і аформіць новы пашпарт.

— Толькі я не змагу прыехаць у найбліжэйшыя месяцы.

— Нічога страшнага. Не перажывайце. Як толькі будзе атрымлівацца — прыязджайце, зрабіце. Ніякіх праблем.

— То-бок я ўсё яшчэ магу пайсці ў амбасаду і падоўжыць пашпарт на два гады?

— Так, можаце паспрабаваць. Могуць адмовіць, вядома. Але могуць і падоўжыць.

— Ад чаго гэта залежыць: падоўжаць ці не?

— А я вось не ведаю. Іншае ведамства — МЗС, самі разумееце. Я да іх дачынення не маю. Але пашпарты яны падаўжаюць. Напэўна, глядзяць па нейкіх сваіх крытэрах.

— У якія тэрміны мне могуць выставіць штраф да чатырох базавых велічынь за пратэрмінаваны пашпарт?

— Ды не выставяць, не выставяць. Не перажывайце. Калі цягам гэтага года прыедзеце, памяняеце — усё будзе нармальна.

Супрацоўніца АГіМ Савецкага РАУС, наадварот, сказала, што ў амбасадзе Беларусі за мяжой падоўжыць пашпарт не атрымаецца. Паводле чыноўніцы, каб пазбегнуць штрафу, трэба паведаміць дзяржоргану пра наяўнасць ВНЖ або іншага статусу легалізацыі за мяжой. Пры гэтым яна запэўніла, што штраф можа быць выстаўлены толькі ў выпадку фізічнай прысутнасці чалавека ў Беларусі.

— У вас ёсць дакумент, які сведчыць асобу, той краіны, у якой вы жывяце? — спыталі ў АГіМ.

— Ёсць від на жыхарства.

— У наш аддзел накіроўвалі інфармацыю пра наяўнасць гэтага дакумента?

— Пакуль не. Нядаўна атрымаў.

— З ліпеня мінулага года грамадзяне Беларусі, якія маюць дакументы замежнай дзяржавы, абавязаныя падаваць звесткі пра іх. Вы можаце пакінуць электронны зварот на сайце нашага РАУС пра тое, што ў вас скончыўся тэрмін дзеяння беларускага пашпарта, а прыехаць у краіну для яго замены магчымасці няма. Таксама ў звароце трэба паведаміць пра наяўнасць ВНЖ замежнай дзяржавы і прыкласці яго выяву. Мы адкажам на ваш зварот і накіруем паведамленне пра атрыманыя звесткі пра ВНЖ. Для таго каб пасля ніякіх дзяржаўных санкцый да вас не ўжываць.

— У такім выпадку мне не давядзецца плаціць штраф і ў абавязковым парадку мяняць пашпарт?

— Абсалютна слушна.

— У які тэрмін мне трэба даслаць звесткі пра ВНЖ? Калі могуць выставіць штрафы?

— Штрафы могуць быць выстаўленыя толькі пры фізічнай прысутнасці чалавека ў Беларусі. У выпадку, калі вы прыедзеце і зверніцеся ў адпаведны орган па замену пашпарта — толькі на гэтым этапе могуць ужывацца штрафныя санкцыі.

— То-бок калі я дашлю звесткі пра ВНЖ, скажам, цягам некалькіх месяцаў, праблем не будзе?

— Так.

— Мне казалі, што мінулы пашпарт можна ўсё яшчэ ў амбасадзе падоўжыць на два гады. Гэта так?

— Не. На жаль, амбасады не займаюцца гэтым з лістапада мінулага года. Адзіны варыянт — атрымаць пасведчанне на вяртанне для перасячэння мяжы з пратэрмінаваным пашпартам.

Юрыстка: «Мэта ўладаў — вылічыць людзей, якія легалізаваныя за мяжой на гуманітарных падставах»

Штрафы людзям з пратэрмінаванымі пашпартамі — практыка не новая, кажа прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна:

— Людзей, якія жывуць у краіне з пратэрмінаванымі дакументамі, заўсёды было даволі шмат. Раней ім выпісвалі штрафы ў момант, калі яны прыходзілі мяняць пашпарт. Цяпер проста пачалі рассылаць паведамленні тым з іх, хто знаходзіцца за мяжой.

Юрыстка звяртае ўвагу на тое, што такія лісты — толькі папярэднія меры: калі чалавеку сапраўды будзе пагражаць штраф, яму вышлюць «належнае паведамленне».

— Такі інфармацыйны ліст — гэта проста паперка, — кажа яна. — Мусіць быць позва, што цябе выклікаюць у якасці асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта можа быць яшчэ адзін папяровы ліст або СМС. Апошнім часам практыкуюць таксама паведамленні ў Viber.

Колесава-Гудзіліна падкрэслівае, што чалавека могуць аштрафаваць, нават калі ён знаходзіцца за межамі Беларусі:

— Чыноўнікам дастаткова проста пераканацца ў гэтым. Звесткі пра перасячэнне дзяржмяжы трапляюць у АГіМ. Ці можна адправіць ўчастковага на месца рэгістрацыі асобы, якой пагражае штраф. Будзе лічыцца, што зробленыя ўсе спробы належнага паведамлення.

Юрыстка не рэкамендуе дзяліцца з беларускімі органамі звесткамі пра замежныя ВНЖ, асабліва атрыманыя на гуманітарных падставах.

— Ёсць розныя віды ВНЖ. Напрыклад, у Польшчы многія беларусы атрымліваюць «карты пабыту» ў сувязі з міжнароднай абаронай. Людзям з такімі дакументамі наогул нельга кантактаваць з беларускімі дзяржорганамі. Такія кантакты могуць стаць падставай для анулявання абароны. Такая ж сітуацыя з гуманітарнымі ВНЖ або статусам бежанца ў Літве. У анкеце падчас атрымання такіх дакументаў ёсць нават асобнае пытанне: «Ці кантактавалі вы з якімі-небудзь дзяржаўнымі органамі Беларусі?» На самой картцы ВНЖ, якую просяць у АГіМ, пазначаная падстава, на якой дакумент атрыманы. Думаю, асноўная мэта ўладаў — вылічыць людзей, якія легалізаваныя за мяжой на гуманітарных падставах. Навошта сябе дадаткова падстаўляць?

Нагадаем, 11 ліпеня мінулага года ўступіў у сілу абноўлены Закон «Пра грамадзянства». Ён сярод іншага абавязаў грамадзян краіны паведамляць дзяржаўным органам пра атрыманне замежнага грамадзянства, віду на жыхарства або іншых дакументаў, якія даюць ільготы і прэферэнцыі. У МУС паведамлялі, што «маюць інфармацыю пра людзей з замежным грамадзянствам або відам на жыхарства», і пагражалі наступствамі, калі тыя не прызнаюцца.

Раней беларусы, якія пастаянна жывуць за межамі Беларусі і стаяць на консульскім уліку, маглі атрымаць або абмяняць пашпарт у амбасадах і консульствах. Пасля выхаду ўказа Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2023 года гэта можна рабіць толькі «ў органах унутраных справаў па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства». Што да біяметрычных пашпартоў, то іх атрыманне ці замена можа ажыццяўляцца органам унутраных справаў або МЗС (раней — «дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай»). Акрамя таго, указ выключыў пункт пра права дыпламатычнага прадстаўніцтва ці консульскай установы падаўжаць тэрмін дзеяння пашпартоў.

Ён таксама вызначыў новы парадак выдачы дакументаў і ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў у замежных установах Беларусі. Цяпер аформіць угоды з маёмасцю і выканаць рэўныя адміністрацыйныя працэдуры можна будзе толькі падчас асабістага звароту ці на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі.

Увосень 2023 года, пасля выхаду ўказа, стала вядома пра некалькі выпадкаў затрымання беларусаў, якія вярталіся ў краіну, каб памяняць пашпарт.

Якія ёсць варыянты легалізацыі? Што рабіць, калі беларускі пашпарт скончыўся? «Люстэрка» кампетэнтна і падрабязна піша пра праблемы, якія хвалююць беларусаў — у тым ліку тых, хто апынуўся далёка ад сваёй краіны.

Калі вы жывяце не ў Беларусі — вы можаце дапамагчы «Люстэрку» працягнуць працу 👀

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.

Гэта бяспечна?

Калі вы не ў Беларусі — так. Гэты сэрвіс выкарыстоўвае больш за 80 тысяч арганізацый з 96 краін. Ён сапраўды надзейны: у аснове — аплатная сістэма Stripe, сертыфікаваная па міжнародным стандарце бяспекі PCI DSS. А яшчэ банк не ўбачыць, што плацёж зроблены ў адрас «Люстэрка».

Вы можаце зрабіць разавае ахвяраванне або аформіць рэгулярны плацёж. Рэгулярныя данаты нават на невялікую суму дазволяць нашай рэдакцыі лепш планаваць уласную працу.

Важна: не данацьце з картак беларускіх і расійскіх банкаў. Гэта пытанне вашай бяспекі.

Калі для вас больш зручны сэрвіс Patreon — вы можаце падтрымаць нас з дапамогай яго. Аднак Donorbox возьме меншую камісію і цяпер у прыярытэце для нас.