Расійская армія нанесла ўдар карэктавальнымі авіябомбамі (КАБамі) па горадзе Дзергачы ў Харкаўскай вобласці. Пра гэта паведаміў кіраўнік вайсковай адміністрацыі вобласці Алег Сінягубаў.
«Станам на гэты момант у выніку варожых удараў КАБамі па Дзергачах сем чалавек атрымалі раненні, шэсць з іх — дзеці», — напісаў Сінягубаў у тэлеграм-канале.
Паводле яго, чацвёра дзяцей у стане сярэдняй цяжкасці, яшчэ двое атрымалі лёгкія раненні канечнасцяў. Усе яны шпіталізаваныя. Таксама пацярпеў 75-гадовы мужчына, яму аказалі дапамогу на месцы.