Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  2. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  3. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  4. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  5. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  6. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  7. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  8. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  9. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  10. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  11. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  12. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  13. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  14. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  15. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
Читать по-русски


Праз 75 гадоў пасля прызнання Ізраіля як незалежнай дзяржавы Нарвегія стала 144-й краінай ААН, якая таксама прызнала Палестыну, паведаміла NRK. Аналагічныя заявы зрабілі ў Ірландыі і Іспаніі.

Премьер-министр Норвегии Йонас Гар Стере. Фото: Х/ne_kadarolduTR
Прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ. Фота: Х/ne_kadarolduTR

Пра прызнанне Палестыны як незалежнай дзяржавы 22 траўня заявіў прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ. Гэтае рашэнне набудзе моц 28 траўня.

«Калі мы прызнаем Палестыну, мы зможам больш рашуча заахвочваць іншыя краіны падтрымліваць будаўніцтва палестынскай дзяржавы і зможам прыцягнуць палестынскую дзяржаву да адказнасці», — адзначыў Стэрэ.

У Палестыны ёсць уласнае консульства ў Нарвегіі з 2011 года, нарвежскія ўлады пачалі выкарыстоўваць слова «Палестына» ў дачыненні да палестынскіх тэрыторый, а раней у траўні Нарвегія прагаласавала за сяброўства Палестыны ў ААН.

Як піша NRK, міністр замежных справаў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ раней падкрэсліваў, што для Нарвегіі важная адзіная палестынская дзяржава: «Мы хочам не „дзяржавы ХАМАС“, а адной палестынскай дзяржавы, якая палітычна трымаецца разам і якая ўзнікла на базе Палестынскай аўтаноміі».

Акрамя таго, прызнаць Палестыну як незалежную дзяржаву 22 траўня планавалі таксама Ірландыя і Іспанія, адзначала выданне Politico. Так і атрымалася — абедзве краіны зрабілі аналагічныя заявы, рашэнні набудуць моц таксама 28 траўня, піша Irish Times.

Чальцы Еўрапейскага саюза Славенія і Мальта таксама заяўлялі ў апошнія тыдні, што плануюць дабівацца прызнання Палестыны. Там сцвярджаюць, што рашэнне пра стварэнне дзвюх дзяржаваў мае важнае значэнне для трывалага міру на Блізкім Усходзе.

Ізраіль заявіў, што адклікае амбасадараў у Нарвегіі і Ірландыі для кансультацый.

«Сёння я дасылаю выразны сігнал Ірландыі і Нарвегіі: Ізраіль не пакіне гэтага проста так. Я толькі што загадаў адклікаць амбасадараў Ізраіля ў Дубліне і Осла ў Ізраіль для далейшых кансультацый у Ерусаліме», — паведаміў міністр замежных справаў краіны Ісраэль Кац.

На гэты момант незалежнасць Палестыны прызналі больш за 140 дзяржаваў — сябраў ААН, у тым ліку Беларусь, Расія, Украіна, краіны Усходняй Еўропы, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Кітай, Індыя. Не прызналі — большасць дзяржаваў Заходняй Еўропы, ЗША, Канада, Аўстралія, Японія.